| Sunday, February 19th, 2012 |
| 4:07 am |
|
| Tuesday, December 6th, 2011 |
| 12:09 pm |
Парадавала
Звычайна звычайныя беларусы за мяжой пачуваюцца насьцярожана, сваю прысутнасьць нічым не выдаюць, а калі і размаўляюць між сабой, дык звычайна па расейку і ціхенька, і няма як зразумець, беларусы там, ці расейцы, ці хто.. у адрозьненьне ад палякаў, якіх чуваць за дзесяць мэтраў. Але вось іду я ўчора па беластоцкім Ашане і чую гучную беларускую мову аднекуль "от зараз яшчэ курыцу паглядзім і пойдзем у Лярой!.." (будаўнічы супермаркет насупраць).. а потым са шкадаваньнем было штосьці "зараз тут усе грошы пакінем" (пра Ашан). Парадавала :-) |
| Tuesday, November 29th, 2011 |
| 8:58 am |
Q: маніторы з пашырэньнем FullHD - колькі цаляў трэба?
Колькі цаляў мусіць мець манітор, каб камфортна працаваць з кодам-інтэрнэтам-тэкстамі у full-hd пашырэньні (1920 x 1080)? Нешта я пасядзеў месяцы тры за 23" full-hd, і адчуў, што занадта дробна мне. Перасеў назад на 21.5" 1680x1050... лепей. Дык вось, колькі цаляў трэба для камфортнай працы з 1920х1080, 24"? 27"? |
| 8:52 am |
Пешаходы ў Беластоку
Паезьдзіў пару дзён па Беластоку... якія ж аднак пешаходы тамака пужаныя! Цярпліва стаяць і чакаюць, пакуль хто-небудзь спыніцца, а калі ўрэшце спыняесься, ледзь не кланяюцца ў бок кіроўцы. Цікава, як пропуск пешаходаў рэглямэнтуюць польскія правілы дарожнага руху (але відавочна, што нешта там ня тое, ці то штраф малы, ці то кіроўцы ня мусяць прапускаць). |
| Monday, November 7th, 2011 |
| 4:06 pm |
Прыму наводку на
* бюджэтныя гатэлі, гатэлікі, апартаменты ў Любліне, Польшча (на букінг.ком гэтым разам адшукваюцца толькі надзіва небюджэтныя варыянты); альбо спасылку на сайт, дзе можна штось прыгледзіць. * мабільны інтэрнэт у Польшчы (аператар, пакет, дзе набыць сім-карту). |
| Friday, October 28th, 2011 |
| 8:09 am |
Completed: Wiza Schengen C
Вырашылі візавае пытаньне для ўсяе сям'і на наступны год. Цяперака будзем актыўна пашыраць справу "прачнуўся - аўто - кава ў Вільні". У польскім консульстве нічога не мяняецца - тыя ж шматгадзінныя чэргі на вуліцы, як і 5, і 7, і 8 год таму, калі адбываліся апошнія мае зь ім стасункі. Агулам на сям'ю: 50 даляраў на запрашэньні + гадзінаў 10-12 за кампутарам на злаўленьне датаў, тэматычныя форумы, і запаўненьне анлайн-анкеты + 120 эўра консульскі збор + 447 тыс. гадавая страхоўка + 51 тыс. фота + гадзінаў 5-6 ў чэргах пад і ў консульстве = гадавая мультывіза тып С. Як па мне, дык нядрэнна - прынамсі, ня трэба набываць нерухомасьць, як летувісы хочуць за сваю мультывізу. |
| Wednesday, September 28th, 2011 |
| 11:30 am |
|
| Monday, September 12th, 2011 |
| 1:00 pm |
Зьнянацку патрапілі пад БТ'шную камэру ў Навагрудку пад выглядам навагрудчанаў, якія "не забыли, что они княжеского происхождения и живут на земле, по которой когда-то ходили настоящие короли" :-) Тут (тры секунды ў самым канцы). |
| Tuesday, March 22nd, 2011 |
| 3:27 pm |
Паніка!
БелСвиссБанк даслаў СМСку: Уважаемые клиенты, в связи с изменением валютного законодательства, временно все операции по картам в белорусских рублях могут осуществляться только в белорусских рублях.Цудоўна. Паехаў за мяжу з беларускай карткай у BYR - ізноў застаўся бяз грошай. Як і раней, у 2009 - паехаў за мяжу з валютнай беларускай карткай - застаўся бяз грошай. |
| Monday, February 14th, 2011 |
| 5:30 pm |
Камунальныя плацяжы для офісаў - колькі?
Хто небудзь ведае, колькі ў Менску прыблізна складаюць камунальныя плацяжы для невяліка офіса 20-50 кв.м.? Ад .. да ... ? (менавіта камунальныя - электрычнасьць і гд, а НЕ арэндныя). |
| Friday, February 4th, 2011 |
| 2:54 pm |
|
| Friday, January 21st, 2011 |
| 7:38 am |
Хроніка ШОС'у
Сёньня КДБ'істы праводзілі вобшук у kryw з lavitae. Забралі вінчэстары, нейкую кніжку з тэкстам "Свабода" на вокладцы і самога kryw (у КДБ). |
| Thursday, January 20th, 2011 |
| 10:50 am |
Пра выклікі на гутаркі - нясьпешна шукаецца адвакат
Паколькі ўсім тэлефануюць і выклікаюць на "гутаркі", хутка, напэўна, дабяруюцца і да мяне. Я ўвогуле думаю, што калі мяне будуць настойліва выклікаць на гутарку, пашукаць якога адваката, даць яму $100 ці колькі будзе каштаваць, каб ён наладзіў mindfuck у РАУС'е, а самому проста пайсьці атрымаць асалоду ад відовішча. Калі такі сьмелы адвакат адшукаецца, вядома ж. Нясьпешна шукаецца такі адвакат. Яшчэ нават не тэлефанавалі, а пакуль даставяць правільна аформленную позву, час ёсьць. Адпісвацца ў пост, альбо ў прыват. |
| Friday, November 26th, 2010 |
| 10:48 am |
Пятнічны тост
Набыў новы аўтамабіль за рублёвы крэдыт. Мярную ў выніку атрымаць някепскую зьніжку (хіба што БеларусьКалій урэшце прададуць, тады не атрымаецца). За жыстачайшую дэвальвацыю! :-) |
| Wednesday, September 1st, 2010 |
| 3:25 am |
|
| Saturday, July 24th, 2010 |
| 3:39 pm |
Метэарэкорды

Каны, Круазэт
|

Менск, Цнянка
|
Па-мойму, ужо перагналі па шчыльнасьці. ( larger ) |
| Thursday, June 3rd, 2010 |
| 4:05 pm |
Вэб-дызайнер на дробязі шукаецца
Даволі часта розныя кліенты ў мяне запытваюцца Do you know anyone who does graphics like makes website headers or logos?Шаноўны ЖЖ-сябар, калі ты(вы) вэб-дызайнер, і табе патрэбна такога кшталту праца час ад часу, адпішы ў комент і я буду рэферыць цябе(вас) задарма. |
| Thursday, May 20th, 2010 |
| 11:17 am |
|
| Thursday, April 29th, 2010 |
| 1:44 pm |
Тэлефануюць з Амэрыкі, нумар на +375
А чаго ў нас усе амэрыканскія тэлефанаваньні вызначаюцца як +375-нешта, замест +1-сапраўдны-нумар? Гэта нейкая падпольная IP-тэлефанія (якая да таго ж дзейнічае ня першы год)? Нязручна: тэлефануюць табе, а на якой мове адказваць - не зразумела. |
| Wednesday, March 24th, 2010 |
| 4:19 pm |
Інтэрнэт і разбурэньне традыцыйных сац. адносінаў - што пачытаць?
Што б гэта пачытаць такога разумнага на тэму разбурэньня і трансфармацыі інтрэнэтам традыцыйных сацыяльных адносінаў? Усе гэтыя лайвжорналы-твітэры-фэйсбукі.. куды яны нас датрансфармуюць у выніку? Год праз 10-20-30? Якое-небудзь sci-fi чытво на гэтую тэму цікава было б прагартаць. Прымаю рэкамендацыі. |